Калі вы прыехалі на Браслаўскія азёры, то абавязкова здзейсніце невялікую
прагулку або адпраўцеся ў невялікае двух- або трохдзённае падарожжа на
байдарках. Водныя маршруты праходзяць па самых маляўнічых мясцінах і маюць
розны ўзровень складанасці. Іх можна прайсці самастойна або звярнуцца па
дапамогу да вопытнага інструктара Раённага фізкультурна-спартыўнага клуба
«Дрывяціч»:
Маршрут «На вынослівасць»
- Даўжыня: 80 км
- Працягласць: 3 дні / 2 ночы
- Маршрут: г. Браслаў – в. Ахрэмаўцы – воз. Цно – воз. Неспіш – воз. Войса
– воз. Струста – воз. Снуды
- Арыенціровачны кошт на групу 6 чалавек: 480,00 бел. руб. (пракат байдарак,
суправаджэнне па маршруце)
Маршрут «Экстрым»
- Даўжыня: 40 км
- Працягласць: 3 дні / 2 ночы
- Маршрут: в. Друйск – р. Друйка – в. Друя
- Арыенціровачны кошт на групу 6 чалавек: 500,00 бел. руб. (пракат і дастаўка
байдарак, суправаджэнне па маршруце)
Маршрут «Сярэдні маршрут»
- Даўжыня: 40 км
- Працягласць: 3 дні / 2 ночы
- Маршрут: в. Друйка (мост) – воз. Цно – воз. Неспіш – воз. Дзерба (Маскавічы)
– воз. Недрава (Дубы) – воз. Поцех
- Арыенціровачны кошт на групу 6 чалавек: 405,00 бел. руб. (пракат байдарак,
суправаджэнне па маршруце)
Дадаткова: пракат палатак, арганізацыя харчавання, арэнда турыстычных
стаянак і інш.