Суседнія раёны
Мёрскі раён
Вадаспад на р. Вята – выдатнае месца для аматараў маляўнічых пейзажаў.Пастаўскі раён
Глыбоцкі раён
Глыбокае. Асноўнымі славутасцямі горада з’яўляюцца касцёл Святой Тройцы і сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, размешчаныя адзін насупраць аднаго і падобныя знешне.
Яшчэ адной цікавай славутасцю горада Глыбокае з’яўляецца невялікая каталіцкая капліца Святога Ільі (1804 г.). Побач з капліцай знаходзіцца мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года. Помнікаў, прысвечанай гэтай падзеі, у Беларусі практычна няма. Дарэчы, такая ж калона ёсць у Мёрскім раёне (в. Лявонпаль).
Мосар
Асноўнай славутасцю вёскі Мосар з’яўляецца касцёл Святой Ганны (1792 г.). Гэты касцёл вядомы ў Беларусі і за яе межамі дзякуючы аб’ектам, многія з якіх адзіныя такога тыпу ў Беларусі. Гэта першы ў Беларусі (па даце пабудовы) помнік Яну Паўлу II, Алея цвярозасці, адзіны ў Беларусі антыалкагольны музей і інш. Хараство касцёла і дагледжанасць сталі рэальнасцю дзякуючы невычарпальнай энергіі ксяндза Юозаса Булькі (1925–2010), які прыехаў на службу ў вёску Мосар у 1989 годзе. Менавіта дзякуючы яго намаганням і пад яго кіраўніцтвам, або нават непасрэдна яго рукамі, была створана большасць аб’ектаў.