«Дрывяціч» – гэта фізкультурна-спартыўны клуб, які з 2009 года
аб’ядноўвае кваліфікаваных спецыялістаў з добрым пачуццём гумару і пазітыўнымі
адносінамі да жыцця.
Да нас прыходзяць людзі з рознымі мэтамі і пажаданнямі. Чым мы займаемся?
- заняткі ў спартыўных секцыях для дзяцей і дарослых
- пракат турыстычнага і спартыўнага інвентару (летняга і зімовага)
- пракат веласіпедаў
- дапамога ў арганізацыі камерцыйных спаборніцтваў, турніраў і спартыўных
мерапрыемстваў
- арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў для насельніцтва
- турыстычная дзейнасць
«Дрывяціч» — не толькі спартыўны клуб, але і турысцка-інфармацыйны
цэнтр. У нас можна:
- атрымаць інфармацыю пра славутасці, аб’екты пражывання, харчавання Браслаўскага
раёна і г.д.;
- даведацца аб культурных і спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца
ў раёне;
- падабраць для адпачынку аграсядзібу, гасцініцу або базу адпачынку;
- заказаць экскурсіі па Браславе і раёне;
- заказаць веламаршруты, сплавы на байдарках і інш.;
- атрымаць кансультацыю па падборы тураў па Беларусі;
- узяць рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы пра Браслаўскі раён;
- набыць сувенірную прадукцыю пра Браслаўскі раён.
Кантактныя тэлефоны: Вольга +375 33 3297417; +375 29 3364660