Парусная школа (BraslaWave)
Парусная школа «BraslaWave» заснавана ў 2016 годзе на базе Дзяржаўнай установы «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» у рамках пагаднення паміж Браслаўскім раённым выканаўчым камітэтам і Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
У цяперашні час на базе паруснай школы адкрыта аддзяленне па парусным спорце пры ДЮСШ: праводзяцца заняткі для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, якія прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах «Браслаўская рэгата», рэспубліканскіх спаборніцтвах па парусным спорце. Навучанне будучых яхтсменаў адбываецца 3 разы на тыдзень.
Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» прапануе прагулкі па азёрах на яхтах, маторнай лодцы, сплавы на Sup-бордах і байдарках. Усё неабходнае для незабыўнага адпачынку на Браслаўскіх азёрах ёсць: яхты класа «Аптыміст», яхты AVA, Sup-борды, катамараны, лодкі дракон, парусная яхта з кабінай Марынер 24. Акрамя гэтага, спецыялісты клуба з задавальненнем правядуць экспрэс-навучанне яхтынгу.
1. Прагулка на яхце «AVA»
Выдатная парусная яхта ўмяшчальнасцю 3–4 чалавекі. Прагулка на яхце дазволіць атрымаць максімальнае задавальненне ад Браслаўскіх азёраў.
2. Прагулка на яхце «Mariner» з капітанам
Самая прыгожая і аснашчаная яхта, якую можна ўзяць напракат у Браславе. Характарыстыкі і асаблівасці яхты «Mariner»:
3. Пракат Sup-бордаў
4. Навучанне яхтынгу
5. Фотасесіі на яхце
6. Падарункавыя сертыфікаты
7. Спаборніцтвы на лодках класа «Дракон»
1. Лодка прагулачная пластыкавая (+2 камізэлькі)
2. Байдарка (+2 камізэлькі)
3. Камізэлька выратавальная
4. Веласіпед водны (катамаран)
5. SUP-борд
6. Лодка класа «Дракон» (для 22 чалавек)
30 мін – 55,00 бел. руб.
У летні перыяд (чэрвень – верасень) пракат знаходзіцца на гарадскім пляжы воз. Дрывяты (вул. Гагарына (побач з выратавальнай станцыяй))